Пошук

30.07.2021 12:58   Catholic.by
Кардынал Альбэр Вануа SI. Фота КАІ

29 ліпеня ў Генеральнай інфірмерыі езуітаў у Рыме ва ўзросце 98-і гадоў адышоў у вечнасць французскі езуіт Альбэр Вануа SI, які да гэтага часу быў найстарэйшым з кардыналаў.

Пасля яго смерці самым пажылым у Калегіі Кардыналаў застаецца былы Прэфект Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў 97-гадовы кардынал са Славакіі Ёзаф Томка.

Спачылы кардынал Вануа лічыўся адным з лепшых у свеце экспертаў па Новым Запавеце, у прыватнасці, па Пасланні да Габрэяў.

Кардынал Альбэр Вануа SI, былы рэктар Папскага біблійнага інстытута і былы сакратар Папскай біблійнай камісіі, нарадзіўся 24 ліпеня 1923 года на поўначы Францыі, непадалёк ад мяжы з Бельгіяй. У верасні 1941 года ён уступіў у Таварыства Езуса, дзе 15 лістапада 1944 года прынёс першыя манаскія шлюбы, а прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў 26 ліпеня 1954 года. Быў менаваны кардыналам Папам Бэнэдыктам XVI на кансісторыі 24 сакавіка 2006 года, пасля чаго атрымаў Папскую дыспенсу ад біскупскага пасвячэння.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.