Пошук

17.06.2021 18:50   Паводле: Vatican News / Catholic.by

16 чэрвеня ў ЗША распачалося пленарнае пасяджэнне епіскапату, адным з пунктам якога з’яўляецца прыняцце рашэння па распрацоўцы дакументу адносна Эўхарыстыі і дапушчэння да Камуніі палітыкаў каталіцкага веравызнання, якія ў важных справах — такіх, як аборты, — ідуць супраць вучэння Касцёла.

Як паведаміла Польская рэдакцыя парталу Vatican News, перад пасяджэннем амерыканскай канферэнцыі біскупаў, на пачатку чэрвеня агенцтва CRC Research правяло вывучэнне меркавання вернікаў на гэтую тэму. З ініцыятывай правядзення такога апытання выступіла супольнасць CatholicVote, якая заахвочвае амерыканскіх іерархаў заняць жорсткую пазіцыю па гэтым пытанні.

Пры апытанні браліся пад увагу выбарчыя сімпатыі ўдзельнікаў. 49 працэнтаў апытаных аддалі свае галасы за Дональда Трампа, а 51 працэнт — за дзеючага прэзідэнта Джозэфа Байдэна. Вынікі паказалі, што 83 працэнты католікаў, якія рэгулярна ўдзельнічаюць у святой Імшы, лічаць, што дзяржаўныя служачыя, якія публічна выказваюць пазіцыю, нязгодную з вучэннем Касцёла, уносяць такім чынам блытаніну і падзелы.

Амаль тры чвэрці апытаных (75 працэнтаў) упэўнены, што яны не павінны прыступаць да Камуніі.

72 працэнты лічаць, што епіскапату належыць разгледзець гэтае пытанне, а 88 працэнтаў апытаных чакаюць ад іерархаў, што яны будуць кіраваць вернікамі ў справах веры.

Як ужо паведамлялася раней, перад сустрэчай Джо Байдэна з Папам Францішкам, якая адбылася 15 чэрвеня, адміністрацыя амерыканскага прэзідэнта звярталася з просьбай аб магчымасці яго ўдзелу ў Імшы са Святым Айцом, аднак напярэдадні пасяджэння епіскапату ЗША Святы Пасад палічыў немэтазгодным, каб Байдэн, які няраз выказваўся ў падтрымку абортаў, прымаў Камунію з рук Папы.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа