Пошук

15.06.2021 10:55   Паводле: КАІ / Catholic.by
Фотакалаж: Getty images

15 чэрвеня Папа Францішак прыме на аўдыенцыі прэзідэнта ЗША Джозэфа Байдэна.

Як са спасылкай на CNA перадае Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ, папярэдне з адміністрацыі амерыканскага прэзідэнта паступіла просьба аб магчымасці ўдзелу католіка Джо Байдэна ў ранішняй Імшы, якую Святы Айцец традыцыйна цэлебруе ў Доме святой Марты.

Тым не менш Святы Пасад палічыў немэтазгодным, каб амерыканскі прэзідэнт прыняў Камунію з рук Святога Айца напярэдадні абмеркавання, якое Канферэнцыя біскупаў ЗША плануе правесці на сваім пленарным пасяджэнні, што распачнецца ў сераду, 16 чэрвеня. Амерыканскія біскупы плануюць стварыць на ім камісію па падрыхтоўцы дакументу на тэму эўхарыстычных наступстваў.

Прэзідэнт Байдэн прыбывае ў Рым з Брусэля, дзе браў удзел у сустрэчы «вялікай сямёркі» — лідараў сямі найбольш уплывовых дзяржаў свету.

Пасля аўдыенцыі ў Святога Айца амерыканскі лідар скіруецца на сустрэчу з прэзідэнтам Расеі Пуціным, запланаваную на сераду.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.