Па жаданні Папы Францішка месяц май прысвечаны малітве аб спыненні пандэміі каранавірусу. Усе санктуарыі свету ў гэтыя дні з’яўляюцца месцамі ружанцовай малітвы ў агучанай Пантыфікам інтэнцыі.
Да сусветнага малітоўнага марафону можна далучыцца анлайн: марыйная малітва з 30-і санктуарыяў свету будзе транслявацца на афіцыйных каналах Святога Пасаду ў 18.00 (па сярэднееўрапейскім часе, або ў 19.00 па мінскім).
Прапануем вашай увазе запісы відэатрансляцый з першых дзён і спасылку на прамыя трансляцыі на ўсе наступныя дні малітоўнага марафона.
- 1 мая — ватыканская базыліка ў лучнасці з санктуарыем Маці Божай ва Уолсінгеме (Англія)
- 2 мая — санктуарый Збаўцы Езуса і Маці Божай у Элеле (Нігерыя)
- 3 мая — санктуарый Маці Божай Чэнстахоўскай на Яснай Гары (Польшча)
- 4 мая — базыліка Звеставання Пана ў Назарэце (Ізраіль)
- 5 мая — санктуарый Маці Божай Ружанцовай у Нам’янгу (Паўднёвая Карэя).
- 6 мая — санктуарый Маці Божай у Апарэсідзе (Бразілія)
- 7 мая — санктуарый Маці Божай Супакою і Добрага шляху ў Антыпола (Філіпіны)
- 8 мая — санктуарый Маці Божай у Лухане (Аргенціна)
- 9 мая — малая базыліка ў Ларэта (Італія)
- 10 мая — санктуарый Маці Божай у вёсцы Нок (Ірландыя)
- 11 мая — санктуарый Маці Божай бедных у Банё (Бельгія)
- 12 мая — базыліка Маці Божай Афрыканскай у Алжыры (Алжыр)
- 13 мая — санктуарый Маці Божай Ружанцовай у Фаціме (Партугалія)
- 14 мая — санктуарый Аздараўлення хворых у Вэланкані (Індыя)
- 15 мая — санктуарый Маці Божай Каралевы Супакою ў Меджугор’і (Боснія і Герцагавіна)
- 16 мая — катэдра Маці Божай у Сіднэі (Аўстралія)
- 17 мая — базыліка Беззаганнага Зачацця ў Вашынгтоне (ЗША)
- 18 мая — санктуарый Маці Божай у Лурдзе (Францыя)
- 19 мая — Дом Найсвяцейшай Панны Марыі ў Эфесе (Турцыя)
- 20 мая — санктуарый Маці Божай Міласэрнасці ў Эль-Кобрэ (Куба)
- 21 мая — санктуарый у Нагасакі (Японія)
- 22 мая — бэнэдэктынскі кляштар Маці Божай у Мансэраце (Іспанія)
- 23 мая — базыліка Найсвяцейшай Панны Марыі ў Квэбеку (Канада)
- 24 мая — санктуарый Маці Божай Лурдскай у Н’яўнлебіне (М’янма)
- 25 мая — базыліка Маці Божай Та’Піну на востраве Гоца (Мальта)
- 26 мая — базыліка Маці Божай у Гвадэлупе (Мексіка)
- 27 мая — грэка-каталіцкі санктуарый Маці Божай у Зарваніцы (Украіна)
- 28 мая — санктуарый Маці Божай у Альцётынгу (Германія)
- 29 мая — санктуарый Каралевы Лівана на пагорку Харыса (Ліван)
- 30 мая — санктуарый Маці Божай Ружанцовай у Пампеях (Італія)
- 31 мая — Лурдскі грот у Ватыканскіх садах (набажэнства ўзначаліць Папа Францішак).