Самая высокая святыня манаскай рэспублікі — сабор Архістратыгаў манастыра Дахіар — прыйшоў у запусценне і не вытрымае першага землятрусу. На паўвостраве яны здараюцца даволі часта.
Ігумен Дахіара архімандрыт Грыгорый (Зуміс) лічыць, што «Грэцыя дагэтуль не зразумела, што пасля вызвалення ад ісламскай тыраніі атрымала ў спадчыну два вялікіх помнікі: Акропаль і Святую гару Афон».
Па словах архімандрыта, створаны дзяржавай Цэнтр захавання афонскай спадчыны шмат гадоў пазбаўлены фінансавання, а значыць уратаваць старажытную святыню на невялікія ахвяраванні не бачыцца магчымым.
Грэчаскі манастыр Дахіар — дзясяты ў іерархіі афонскіх манастыроў і адзін з самых старажытных. Першы ўспамін пра яго сягае ў Х стагоддзе. Сёння там жывуць 40 манахаў. Сабор Архістратыгаў славіцца не толькі сваёй вышынёю, але і ўнікальнымі фрэскамі — лічыцца, што ў ім сабраны самы поўны цыкл фрэсак на Святой гары.
Паводле ria.ru
(VGr)