
«Мінскі тэалагічны каледж імя святога Яна Хрысціцеля» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь прайшоў дзяржаўную перарэгістрацыю.
12 чэрвеня, у свята Свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара, кіраўнік аддзела па справах рэлігій апарата Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Араеў Андрей Уладзіміравіч перадаў дырэктару каледжа ксяндзу каноніку Яну Крэмісу адпаведныя рэгістрацыйныя дакументы.
Перарэгістрацыя — гэта чарговы этап у дзейнасці сталічнай каталіцкай навучальнай установы, якая ўжо шмат гадоў рыхтуе свецкіх вернікаў для служэння ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Навучэнцы каледжа маюць магчымасць атрымаць веды па Святым Пісанні, тэалогіі (дагматычнай, маральнай, фундаментальнай, духоўнай), гісторыі Касцёла, кананічным праве, літургіі, патралогіі, рэлігіязнаўстве, сацыяльным вучэнні Касцёла, катэхетыцы і іншых прадметах згодна з прадпісаннямі Рыма-каталіцкага Касцёла, а таксама атрымаць кваліфікацыю: катэхета, кантара, супрацоўніка каталіцкіх сродкаў масавай камунікацыі, кіраўніка пілігрымак, касцёльнага сурдаперакладчыка.
Навучанне ў каледжы з наступнага навучальнага года будзе працягваецца чатыры гады (з верасня па чэрвень). Заняткі праводзяцца ў 2-ю і 4-ю суботу месяца. Форма навучання — завочная. Прымаюцца асобы ад 18 гадоў. З 21 чэрвеня будзе даступная на сайтах catholicminsk.by і catholic.by анлайн рэгістрацыя для кандыдатаў на 2025-2026 навучальны год.
Уступны экзамен адбудзецца 23 жніўня па адрасе г. Мінск, праезд Галадзеда, 15В.
Пачатак новага навучальнага года — 6 верасня ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе.