Пошук

04.05.2021 12:43   Паводле: КАІ / Пераклад і адаптацыя: Валянціна Грамыка / Catholic.by

Ілюстрацыйная выява: viator.com

4 мая ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца ўспамін святога Фларыяна, заступніка пажарных. Роман Келін, начальнік пажарнай службы Міжнароднага аэрапорта Кракаў-Баліцэ, дзеліцца шматгадовым досведам сваёй працы, у якой ускладае надзею не толькі на чалавечыя сілы, але і на заступніцтва Божых святых.

Як сцвердзіў Роман Келін, словы якога прыводзіць Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ, у прафесіі пажарных значэнне мае не толькі адукацыя, фізічная форма і характар.

«Для нас мае значэнне таксама падтрымка заступніка аэрапорта святога Яна Паўла ІІ і святога Фларыяна»,— адзначыў начальнік пажарнай службы.

Роман Келін працуе ў выратавальнай пажарнай службе кракаўскага аэрапорта з 1989 года і сёння каманда, якую ён узначальвае, складаецца з 50-і чалавек. «У нас няма выпадковых людзей. Мы ўлічваем не толькі адпаведную кваліфікацыю і фізпадрыхтоўку, якая правяраецца штогод, але і разважлівасць, характар», — дадаў Роман Келін.

Кракаўскі аэрапорт мае восьмую катэгорыю з дзесяці магчымых (катэгорыя залежыць ад велічыні самалётаў, якія прызямляюцца на аэрадром), таму экіпажы трох пажарных машын заўсёды павінны быць у поўнай баявой гатоўнасці.

Пажарная служба Міжнароднага аэрапорта Кракаў-Баліцэ была задзейнічана для забеспячэння бяспекі пры палёце самалётаў, на борце якіх знаходзіліся святы Ян Павел ІІ, Бэнэдыкт XVI і Папа Францішак.

Кіраўнік пажарнай службы кракаўскага аэрапорта адзначыў, што падчас абслугоўвання самалётаў з Пантыфікамі каманда адчувае «выключнасць хвіліны», але абавязкі застаюцца тымі самымі, за выключэннем адсутнасці воднага салюту, які не дазваляецца паводле дыпламатычнага пратаколу.

Водны салют, як патлумачыў прадстаўнік пажарнай службы, з’яўляецца адмысловай традыцыяй у авіяцыі, якая практыкуецца, між іншым, калі самалёт упершыню робіць пасадку на пэўным аэрадроме альбо здзейсніў свой першы рэйс. Пасля пасадкі самалёт праходзіць пад воднай аркай, створанай брандспойтамі пажарных машын.

Як дадаў Роман Келін, у лекцыйнай зале пажарных кракаўскага аэрапорта асаблівае месца займае абраз святога Фларыяна, а таксама здымкі з пасвячэння пажарнага дэпо кардыналам Станіславам Дзівішам, які шмат гадоў быў найбліжэйшым супрацоўнікам святога Яна Паўла ІІ.

Абноўлена 04.05.2021 12:45
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця