Пошук

03.05.2021 14:00   Кс. Аляксандр Амяльчэня / Vatican News
Супольнасць Тэзэ. Фота: Harald Hoffmann / Deutsche Grammophon

Пасля працяглага перапынку, выкліканага пандэміяй каранавірусу, экуменічная супольнасць Тэзэ на паўднёвым усходзе Францыі з 3 мая зноў пачынае прымаць маладых людзей.

Пра гэта паведамляе Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News.

Вёска Тэзэ на поўдні Бургундыі стала сімвалам экуменічнага руху.

Створаная ў 1940-х гадах, супольнасць — гэта месца, куды прыязджае моладзь розных хрысціянскіх веравызнанняў з усяго свету. Тут ёй апякуюцца больш за 100 братоў з 25-і краін.

Сярод іх ёсць католікі і пратэстанты розных дэнамінацый.

Некаторыя браты жывуць у невялікіх супольнасцях — брацтвах — у Азіі, Афрыцы і Паўднёвай Амерыцы, дзеляць жыццё з бяздомнымі дзецьмі, зняволенымі, паміраючымі і самотнымі. Браты Тэзэ як манахі даюць абяцанні жыць у беднасці, бясшлюбнасці і паслухмянасці. Акрамя экуменізму, галоўным пунктам іх працы сёння з’яўляецца салідарнасць з людзьмі беднымі і пазбаўленымі правоў.

Штогод, асабліва ў летні перыяд, Тэзэ наведваюць тысячы пілігрымаў, якія жадаюць правесці час у цішыні і разважанні над Божым словам. У навагодні час супольнасць арганізуе еўрапейскія сустрэчы моладзі ў адным з буйных гарадоў кантынента.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.