Пошук

29.04.2021 16:01   Паводле: КАІ / Пераклад і адаптацыя: Валянціна Грамыка / Catholic.by
Ілюстрацыйнае фота: AFP / Getty Images

13 мая санктуарый Маці Божай Ружанцовай у Фаціме стане адным з месцаў малітваў аб заканчэнні пандэміі Covid-19 у межах абвешчанай Святым Пасадам сусветнай малітоўнай акцыі.

Малітоўны марафон распачнецца 1 мая набажэнствам у Ватыкане ў лучнасці з марыйным санктуарыем у англійскім Уолсінгеме і будзе працягвацца ўвесь май, штодзённа яднаючыся анлайн з рознымі санктуарыямі свету. Так, напрыклад, плануюцца трансляцыі з суседніх для Беларусі Польшчы і Украіны: 3 мая — з санктуарыя на Яснай Гары ў польскай Чэнстахове, 27 мая — з грэка-каталіцкага санктуарыя ва ўкраінскай вёсцы Зарваніца.

13 мая — гэта дзень, на які прыпадае чарговая гадавіна аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме.

Як паведамляе Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ, малітва распачнецца ў капліцы аб’яўленняў. Набажэнства ўзначаліць кардынал Антонію Марту.

Нягледзячы на тое, што з 27 красавіка ў Партугаліі будзе спынены лакдаўн, пра што паведаміў прэзідэнт краіны Марсэлу Рэбэлу ды Соза, урачыстасці ў Фаціме пройдуць з захаваннем строгіх эпідэміялагічных нормаў.

Адказнай за правядзенне малітоўнага марафону з’яўляецца Папская рада па развіцці новай Евангелізацыі. Акрамя галоўнай інтэнцыі аб спыненні пандэміі ў кожным месцы будзе таксама свая малітоўнай просьба. У Фаціме памоляцца за вязняў.

Спіс санктуарыяў, з якіх будзе арганізавана трансляцыя набажэнстваў у межах сусветнай малітвы аб спыненні пандэміі:

  • 1 мая — ватыканская базыліка ў лучнасці з санктуарыем Маці Божай ва Уолсінгеме (Англія)
  • 2 мая — санктуарый Збаўцы Езуса і Маці Божай у Элеле (Нігерыя)
  • 3 мая — санктуарый Маці Божай Чэнстахоўскай на Яснай Гары (Польшча)
  • 4 мая — базыліка Звеставання Пана ў Назарэце (Ізраіль)
  • 5 мая — санктуарый Маці Божай Ружанцовай у Нам’янгу (Паўднёвая Карэя)
  • 6 мая — санктуарый Маці Божай у Апарэсідзе (Бразілія)
  • 7 мая — санктуарый Маці Божай Супакою і Добрага шляху ў Антыпола (Філіпіны)
  • 8 мая — санктуарый Маці Божай у Лухане (Аргенціна)
  • 9 мая — малая базыліка ў Ларэта (Італія)
  • 10 мая — санктуарый Маці Божай у вёсцы Нок (Ірландыя)
  • 11 мая — санктуарый Маці Божай бедных у Банё (Бельгія)
  • 12 мая — базыліка Маці Божай Афрыканскай у Алжыры (Алжыр)
  • 13 мая — санктуарый Маці Божай Ружанцовай у Фаціме (Партугалія)
  • 14 мая — санктуарый Аздараўлення хворых у Вэланкані (Індыя)
  • 15 мая — санктуарый Маці Божай Каралевы Супакою ў Меджугор’і (Боснія і Герцагавіна)
  • 16 мая — катэдра Маці Божай у Сіднэі (Аўстралія)
  • 17 мая — базыліка Беззаганнага Зачацця ў Вашынгтоне (ЗША)
  • 18 мая — санктуарый Маці Божай у Лурдзе (Францыя)
  • 19 мая — Дом Найсвяцейшай Панны Марыі ў Эфесе (Турцыя)
  • 20 мая — санктуарый Маці Божай Міласэрнасці ў Эль-Кобрэ (Куба)
  • 21 мая — санктуарый у Нагасакі (Японія)
  • 22 мая — бэнэдэктынскі кляштар Маці Божай у Мансэраце (Іспанія)
  • 23 мая — базыліка Найсвяцейшай Панны Марыі ў Квэбеку (Канада)
  • 24 мая (інфармацыя будзе пададзена пазней)
  • 25 мая — базыліка Маці Божай Та’Піну на востраве Гоца (Мальта)
  • 26 мая — базыліка Маці Божай у Гвадэлупе (Мексіка)
  • 27 мая — грэка-каталіцкі санктуарый Маці Божай у Зарваніцы (Украіна)
  • 28 мая — санктуарый Маці Божай у Альцётынгу (Германія)
  • 29 мая — санктуарый Каралевы Лівана на пагорку Харыса (Ліван)
  • 30 мая — санктуарый Маці Божай Ружанцовай у Пампеях (Італія)
  • 31 мая — Лурдскі грот у Ватыканскіх садах (набажэнства ўзначаліць Папа Францішак).
Абноўлена 29.04.2021 16:04
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.