Пошук

23.04.2021 11:51   Паводле: eadaily.com / Пераклад і адаптацыя: Валянціна Грамыка / Catholic.by
Старшыня Асацыяцыі хрысціянскіх юрыстаў Палонія Кастэланас. Фота: сonfilegal.com

Асацыяцыя хрысціянскіх юрыстаў распачала ў Іспаніі акцыю пад дэвізам «Абарані свой крыж». Пасля таго, як прадстаўнікі левых палітычных сілаў узначалілі іспанскія муніцыпалітэты, у грамадскіх месцах пачалі масава зносіцца крыжы.

Сутнасць акцыі: кожны, хто даведаецца, што крыжу ў іх мясцовасці пагражае знос, можа звярнуцца да юрыстаў, каб распачаць судовы іск. Пра гэта паведамляецца на партале eadaily.com.

Адвакаты асацыяцыі ўжо падалі дзясяткі іскаў, многіхя ўжо выйгралі, але праблема больш сур’ёзная.

«Іспанія ператвараецца ў краіну, дзе вера і сям’я пераследуюцца, — заявіла Палонія Кастэланас, старшыня Асацыяцыі хрысціянскіх юрыстаў. — Пераследнікі сцвярджаюць, што крыжы з’яўляюцца сімвалам франкізму, але яны не разбураюць будынкі або вадаёмы, пабудаваныя ў тыя дні; яны не зносяць камуністычныя сімвалы, хоць камуністы нясуць адказнасць за гібель тысяч іспанцаў, загінулых без прычыны, проста таму, што яны былі католікамі. На самай справе абвінавачванне ў франкізме — адгаворка.

Адзіная рэальная прычына зносу крыжоў — паталагічная нянавісць», — сцвярджае Кастэланас.

У гэтыя дні адміністрацыйны суд рэгіёна Кастылья-Ла-Манча пастанавіў па іску асацыяцыі, што ў Вільярабледа каталіцкі крыж у парку можа застацца, але з надпісам: «Асацыяцыя хрысціянскіх юрыстаў абараняла крыж, сцвярджаючы, што гэта не перажытак франкізму, а хрысціянскі сімвал, свабодны ад палітычнай ідэалогіі, і таму ён не парушае ніякіх законаў».

У цяперашні час арганізацыя судзіцца за крыжы ў Алікантэ, Эль-Касары, Селанове (Галісія) і многіх іншых месцах.

Абноўлена 23.04.2021 11:52
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.