Пошук

20.04.2021 11:03   Паводле: Vatican News / Пераклад і адаптацыя: Валянціна Грамыка / Catholic.by
Партрэт Дантэ Аліг'еры. Мастак Рафаэль Санцыё

На працягу мая каля галоўнага алтара міланскай катэдры будзе цалкам прачытана «Боская камедыя» Дантэ Аліг’еры. «Дантэ ў катэдры» — гэта культурны праект, прымеркаваны да 700-годдзя з дня смерці вялікага паэта Адраджэння.

Як паведамляе руская рэдакцыя парталу Vatican News, ідэя гэтага незвычайнага мерапрыемства належыць пробашчу катэдры ў Мілане ксяндзу прэлату Джанантоніо Барганова і іншым святарам, якія нясуць служэнне ў гэтай парафіі.

Культурны праект будзе рэалізаваны ў супрацоўніцтве з Амбразіянскай бібліятэкай і «Дастойнай майстэрняй міланскай катэдры» (Veneranda Fabbrica del Duomo di Milano) — арганізацыяй з 600-гадовай гісторыяй, створанай для назірання за будаўніцтвам міланскай катэдры, якая сёння займаецца захаваннем святыні і папулярызацыяй яе культурнай спадчыны.

Чытанне «Боскай камедыі» будзе адбывацца з музычным суправаджэннем у выкананні артыстаў аркестра славутага тэатра «Ла Скала».

У праекце прымуць удзел і навучэнцы Малога тэатра Мілана.

Арганізатары выказваюць надзею, што гэтая важная падзея будзе прадвеснікам культурнага адраджэння горада пасля доўгага перапынку, выкліканага пандэміяй.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.