Пошук

25.03.2021 13:55   Паводле: KAI / Пераклад і адаптацыя: Валянціна Грамыка / Catholic.by
Фота Gosc.pl

26 сакавіка ў Варшаве адбудзецца ХХІ Агульнапольскі Крыжовы шлях з удзелам людзей працы. Падзея звязана з асобай благаслаўлёнага ксяндза Ежы Папялушкі, мучаніка і легендарнага душпастыра «Салідарнасці», які ў 80-х гадах мінулага стагоддзя абараняў дух працы і годнасць людзей працы.

З года ў год набажэнства распачыналася каля магілы благаслаўлёнага на плошчы перад касцёлам св. Станіслава Косткі, душпастырам якога ён быў, і працягвалася на вуліцах варшаўскага раёна Жалібож. Сёлета, як і ў мінулым годзе, Крыжовы шлях будзе арганізаваны ў святыні. Пра гэта паведамляе Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ.

Разважанні да стацый падрыхтуюць працаўнікі розных сфер, якія сутыкнуліся з крызісам у час пандэміі: прадстаўнікі службы аховы здароўя, адукацыі, прадпрыймальнікі, рабочыя і іншыя.

Адным з арганізатараў па традыцыі выступае польскае аб’яднанне незалежных прафсаюзаў «Салідарнасць».

Трансляцыю набажэнства можа будзе паглядзець тут>>> і тут>>>

 

Абноўлена 25.03.2021 13:59
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.