Пошук

18.03.2021 11:41   Паводле: cathmos.ru / Пераклад і адаптацыя: Валянціна Грамыка / Catholic.by

Фота: Yandex.
Фота: Yandex.

15 сакавіка адбылася афіцыйная перадача ва ўласнасць Рыма-каталіцкай Архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве будынку каталіцкай святыні святых Апосталаў Пятра і Паўла ў Вялікім Ноўгарадзе (Расія).

Як паведамляе cathmos.ru, касцёл быў узведзены ў Сафійскай частцы горада ў канцы XIX стагоддзя.

Кансэкрацыя святыні адбылася ў 1893 годзе.

У 1933 годзе савецкія ўлады закрылі касцёл і ў сакральным будынку пачаў дзейнічаць кінатэатр «Родина».

Выгляд касцёла да аднаўлення. Фота: https://commons.wikimedia.org
Выгляд касцёла да аднаўлення. Фота: https://commons.wikimedia.org

У 1996 годзе святыню перадалі ў карыстанне адроджанай мясцовай каталіцкай парафіі. У 2009–2010 гадах ў межах федэральнай праграмы былі адноўлены вежы святыні, знесеныя ў савецкі час.

Будынак касцёла ў адным з самых старажытных гарадоў Расіі з’яўляецца помнікам федэральнага значэння.

Радасць вяртання святыні з католікамі Вялікага Ноўгарада раздзяліў дапаможны біскуп Мікалай Дубінін, які 13-14 сакавіка знаходзіўся ў парафіі Святых Апосталаў Пятра і Паўла з пастырскім візітам.

Іеарарх сустрэўся з парафіяльнай радай і ўзначаліў цэлебрацыю нядзельнай святой Імшы.

Фота: Yandex.
Фота: Yandex.

Абноўлена 18.03.2021 12:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа