Папа Францішак скіраваў спачувальную тэлеграму на імя прэзідэнта Італьянскай Рэспублікі Сэрджо Матарэлы ў сувязі з замахам, які быў здзейснены на італьянскага пасла ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга 22 лютага.
У выніку нападу загінулі італьянскі пасол Лука Атаназіё, яго ахоўнік 30-гадовы карабінер Віторыё Якавачы, а таксама іх кіроўца карэец Мустафа Міламбо. Як паведамляе Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ са спасылкай на vaticannews.va, ад рук злачынцаў загінулі і іншыя асобы.
Святы Айцец выказаў спачуванні сем’ям загінулых, дыпламатычнаму корпусу і карабінерам з прычыны страты гэтых сумленных слугаў міру і закону.
Як падкрэсліў Пантыфік, пасол Італьянскай Рэспублікі быў чалавекам з выдатнымі чалавечымі і хрысціянскімі якасцямі, які рупліва працаваў дзеля наладжвання братэрскіх і сардэчных адносін для аднаўлення згоды ў ДРК.
Пантыфік указаў таксама на сведчанне карабінера Віторыё Якавачы, які быў шчыра адданы службе і ў хуткім часе збіраўся ажаніцца. Папа Францішак запэўніў у сваёй малітве за загінулых сыноў італьянскага народа і заахвоціў да даверу Божаму Провіду, бо ў Яго руках ніякае дабро не загіне, асабліва калі яно падмацавана цярпеннем і ахвярай.