Пошук

19.02.2021 13:53   Паводле: Vatican News
Ілюстрацыянае фота: AdobeStock

19 лютага, у першую пятніцу Вялікага посту, каталіцкія супольнасці ў многіх краінах свету праводзяць Дзень малітвы за ахвяр злоўжыванняў.

«Малітва з’яўляецца часткай працэсу аздараўлення для людзей, якія сталі ахвярамі сексуальных злачынстваў, для членаў іх сем’яў і супольнасцей вернікаў», — падкрэсліваецца на новым сайце Папскай камісіі па абароне непаўналетніх, словы якога перадае беларуская рэдакцыя парталу Vatican News.

Інтэрнэт-партал пачаў працаваць некалькі дзён таму. На ім можна знайсці матэрыялы, рэкамендаваныя для арганізацыі Дня малітвы на ўзроўні мясцовых Касцёлаў.

Паведамляецца, што 19 лютага адпаведныя духоўныя ініцыятывы будуць рэалізаваныя ў некалькіх дзясятках каталіцкіх супольнасцяў.

Адмысловыя набажэнствы запланаваныя ў Ірландыі, Шатландыі і Польшчы.

У 2016 годзе Папа Францішак звярнуўся да епіскапатаў ва ўсім свеце з заклікам прысвяціць адзін дзень на працягу літургічнага года асаблівай малітве за ахвяр сексуальных злачынстваў.

У Аўстраліі яго сталі адзначаць 11 верасня, спалучаючы з Нацыянальным днём абароны дзяцей. Канферэнцыя Біскупаў Паўднёвай Афрыкі прысвяціла ініцыятыве тры дні ў перыяд Адвэнту. Некаторыя Касцёлы ў Еўропе праводзяць Дзень малітвы і посту ў інтэнцыі ахвяр злоўжыванняў у нядзелю перад Сусветным днём дзіцяці, які адзначаецца 20 лістапада.

Абноўлена 19.02.2021 14:06
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.