23–26 лютага пройдзе міжнародная канферэнцыя «Цэласнае развіццё чалавека ў лічбавую эпоху: беднасць, міграцыя, пандэмія і ідэя новай сацыяльнай этыкі». Анлайн-форум ладзіць Украінскі каталіцкі ўніверсітэт (УКУ).
Гэта ўжо трэцяя штогадовая канферэнцыя факультэта Сацыяльных навук УКУ. Упершыню яна будзе праходзіць у фармаце анлайн, таму далучыцца да яе зможа кожны жадаючы. Пра гэта паведамляе рэлігійна-інфармацыйная служба Украіны RISU са спасылкай на прэс-службу УКУ.
Працоўная мова канферэнцыі — англійская.
Сярод арганізатараў у гэтым годзе Джорджтаўнскі ўніверсітэт у Вашынгтоне, Універсітэт Нотр-Дам (ЗША) і Папскі ўніверсітэт святога Тамаша Аквінскага ў Рыме.
Падчас панэльных дыскусій на працягу чатырох дзён каля 40 выдатных вучоных з усяго свету падзеляцца сваімі ведамі і досведам з шырокай аўдыторыяй: вучонымі, актывістамі, прадпрыймальнікамі, журналістамі, студэнтамі.
У фокусе канферэнцыі — фармаванне этычных прынцыпаў і мадэляў сацыяльнага развіцця ў святле новых выклікаў сучаснасці.