11 лютага стартуе рускамоўная анлайн-версія сусветна вядомага каталіцкага часопіса La Civiltà Cattolica.
Сайт ужо працуе: на ім даступныя для прачытання пераклады некаторых артыкулаў. Больш падрабязна пра новую моўную версію часопіса можна даведацца ТУТ>>>
Часопіс La Civiltà Cattolica ужо 171 год імкнецца да разумення розных культур і традыцый, да вывучэння рэалій сучаснасці ў святле веры.
Аакрамя арыгінальнай версіі на італьянскай мове даступныя і іншыя, у тым ліку нават па-японску і па-кітайску.
Асаблівым заклікам да паяднання праз узаемаразуменне стала сустрэча паміж Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам і Папам Францішкам, якая адбылася пяць гадоў таму, 12 лютага 2016 года. Гэтай гадавіне будзе прысвечана анлайн-сустрэча з адкрыццём інфармацыйнага рэсурсу La Civiltà Cattolica на рускай мове.
Яна распачнецца 11 лютага ў 17.30 па Мінскім часе. Удзельнікі «збяруцца» на платформе Zoom, а ўсіх ахвотных арганізатары запрашаюць далучыцца праз Facebook.
Праграма
- Прывітальнае слова вядучага — айца Штэфана Ліпкэ SI
- Слова арцыбіскупа Паоло Пэццы, Мітрапаліта каталіцкай архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве
- Слова Апостальскага нунцыя ў Расійскай Федэрацыі арцыбіскупа Джаванні Д’аньелла
- Тэматычны даклад іераманаха Яна Гуайты «Гаванская сустрэча ў яе перспектыве»
- Слова галоўнага рэдактара La Civiltà Cattolica айца Антоніо Спадара SI
- Адкрыццё сайту