Пошук

05.02.2021 14:57   Паводле: ekai.pl / Пераклад і адаптацыя: Валянціна Грамыка / Catholic.by
Фота: Гжэгаж Галонзка / SIPA / East News

З прапановай стварыць Еўрапейскі сінод, які сабраў бы біскупаў кантынента на абмеркаванне гарачых тэм, выступіў старшыня Камісіі Біскупскіх Канферэнцый Еўрапейскай Супольнасці (COMECE) арцыбіскуп Люксембуржскі кардынал Жан-Клод Ольрыш.

На думку іерарха, гэта не павінна быць спецыяльная асамблея Сіноду біскупаў (для Еўропы такія ўжо ладзіліся ў 1991 і 1999 гадах), а, хутчэй, платформа сустрэч і дыскусій для біскупаў кантынента. Пра гэта паведамляецца на партале ekai.pl са спасылкай на Katolisch.de.

Старшыня COMECE перакананы, што Еўрапейскі сінод неабходны для ўмацавання адкрытасці і выяўлення існуючых праблем, неабходны Касцёлам Еўропы, каб яны занадта не аддаліліся ад сваіх суграмадзянаў — як унутры хрысціянскай супольнасці, так і па-за ёй.

Кардынал Ольрыш разумее, што Еўрапейскі сінод будзе няпростым з прычыны розных лакальных душпастырскіх арыенціраў: «Касцёлы заўсёды думаюць праз прызму сітуацыі ў сваёй краіне». І ў той жа час, па словах старшыні камісіі, сінод паспрыяў бы распачаццю дыскусій на тэмы, якія ў кожнай краіне перажываюцца з розных перспектываў.

Адной з такіх тэм кардынал назваў пытанне міграцыі, у якой некаторыя краіны «бачаць небяспеку».

Іерарх выказаў таксама надзею, што дзякуючы сіноду атрымаюць развіццё структуры, якія дазволяць «пачуць галасы жанчын у Касцёле».

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця