Пошук

09.02.2017 09:38  

«Хачу дапамагчы» — бясплатная мабільная праграма для смартфонаў, пакліканая далучыць як мага больш людзей да дабрачынных праектаў горада. На гэтай інтэрнэт-пляцоўцы дабрачынныя некамерцыйныя арганізацыі змогуць змяшчаць актуальную інфармацыю пра свае праекты, навіны і актуальныя патрэбы сваіх падапечных.

Карыстальнікі праграмы, па задуме стваральнікаў, за некалькі клікаў змогуць атрымаць не толькі ўсю інфармацыю, але і аказаць фінансавую і матэрыяльную дапамогу або стаць валанцёрам.

Праграма распрацавана кампаніяй SimbirSoft і дабрачынным фондам «Яркая Жизнь» на сродкі Прэзідэнцкага гранта.


У працы і абнаўленні інфармацыі ў праграме «Хачу дапамагчы» прымуць удзел усе знакавыя некамерцыйныя дабрачынныя арганізацыі Санкт-Пецярбурга.

Праграма будзе дасяжная з 1 сакавіка ў App Store i Google Play.

Паводле gaudete.ru
(VGr)

Абноўлена 05.06.2017 13:28
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця