Пошук

19.01.2021 13:52   Паводле: КАІ / Catholic.by
Reuters / Antonio Bronic

Землятрус, які 29 снежня мінулага года адбыўся ў Харватыі, знішчыў або пашкодзіў 76 каталіцкіх святынь і іншых касцёльных будынкаў.

Як паведамляе Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ, найбольш пацярпела ад стыхіі дыяцэзія Сісака, на тэрыторыі якой знаходзіўся эпіцэнтр падземных штуршкоў.

Тут былі цалкам разбураны 17 касцёлаў, 15 значана пашкоджаны і яшчэ 7 — часткова. Стыхія знішчыла 7 парафіяльных дамоў, і нанесла сур’ёзную шкоду шасці кляштарам. Акрамя таго, былі пашкоджаны 24 капліцы.

Пашкоджанні атрымалі таксама касцёльныя будынкі на тэрыторыі суседняй Заграбскай архідыяцэзіі, між іншымі базыліка Сэрца Езуса (на здымку), гістарычны калегіюм і кляштар езуітаў.

Эпіцэнтр землятрусу магнітудай 6,4 балы па шкале Рыхтара знаходзіўся ў трох кіламетрах ад горада Петрыня, размешчанага ў паўсотні кіламетраў ад сталіцы краіны Заграба. У выніку землятрусу загінулі сем чалавек, а 26 былі паранены, прычым некаторыя цяжка.

Гэты землятрус быў прызнаны самым моцным у рэгіёне за апошнія 140 гадоў.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.