Пошук

09.02.2017 08:15  

7 красавіка на экраны амерыканскіх кінатэатраў выйдзе мастацкі фільм «Хрыстус пад следствам», зняты па аднайменнай кнізе Лі Стробела, вядомага амерыканскага журналіста і хрысціянскага пісьменніка.

Пра гэта са спасылкай на Religion News Service паведамляе rublev.com. Стужка была знята на Pure Flix Entertainment — незалежнай студыі, якія выпускае фільмы і тэлепраграмы хрысціянскага зместу.

Фільм зняты на аснове рэальных падзей.

Пра што фільм?

У пачатку 1980-х гадоў Лі Стробел, рэдактар аддзела крымінальнай хронікі ў газеце Chicago Tribune, які спецыялізаваўся на журналісцкіх расследаваннях і меў шэраг узнагародаў і прэмій у гэтай сферы, паставіў перад сабой задачу развеяць гістарычнае паданне пра Хрыста і хрысціянства, выкарыстоўваючы той жа метад, якім ён карыстаўся пры напісанні сваіх матэрыялаў.

Ён вырашыў скрупулёзна даследаваць усе сведчанні пра ўзнікненне хрысціянства — у надзеі на тое, што сабраная і прааналізаваная інфармацыя дапаможа яго жонцы, якая нядаўна знайшла сябе ў веры і прыняла хрышчэнне ў адной з баптысцкіх абшчын Чыкага, пазбавіцца ад «памылковых перакананняў».



Сваё даследаванне ён пабудаваў у форме збору доказаў, якія затым маглі б быць выкарыстаны ў выдуманым судзе, пры разглядзе «справы Хрыста» з удзелам прысяжных і суддзі.

Для дасягнення пастаўленай задачы аўтар выкарыстаў своеасаблівы падыход: сведчанні «адвакатаў» — невядомых прадстаўнікоў гістарычнай навукі і тэалогіі, найбольш аўтарытэтных у тым ці іншым пытанні. Для таго, каб напісаць інфармацыю пра старажытныя дакументы, якія захаваліся і дайшлі да гэтага часу і якія ўтрымліваюць гісторыю Хрыста, Стробел выкарыстаў «паказанні» вядучага спецыяліста ў гэтай галіне — Бруса Мэцгера, амерыканскага бібліста і тэкстолага, аднаго з буйнейшых экспертаў у тэкстах Бібліі.

Фільм на аснове кнігі

Кніга пабудавана ў выглядзе шматлікіх дыялогаў, дыскусій з вядомымі гісторыкамі, археолагамі і філосафамі.

У межах расследвання Лі Стробел прызначыў тры асноўныя накірункі, кожны з якіх быў прысвечаны тром найбольш спрэчным, з пункту гледжання нерэлігійнай аўдыторыі, пастулатам хрысціянства. У тым жа выглядзе былі прадстаўлены факты, разгледжаныя ім у кнізе.

У першай частцы ён вывучае пісьмовыя крыніцы, якія сведчаць пра Хрыста. Другая частка прысвечана непасрэдна асобе Хрыста і падзеям Яго зямнога жыцця, а аснову трэцяй часткі складае разгляд і аналіз цэнтральнай падзеі ўсёй хрысціянскай веры — Божага ўваскрасення.

Калі журналіст пачынаў працу, ён прытрымліваўся радыкальных атэістычных поглядаў.

Аднак па меры знаёмства аўтара з гісторыяй хрысціянства і шматлікімі гістарычнымі дакументамі і сведчаннямі яго стаўленне да веры змянілася. Урэшце рэшт Лі Стробел у 1982 годзе навярнуўся і стаў парафіянінам, а затым і пастырам у баптысцкай царкве.
Да 2000 года ён служыў пастарам у царкве Уілаў-Крык побач з Чыкага. Затым ён сканцэнтраваўся на выпуску уласнай тэлепраграмы і напісанні кніг, якія ён выстрайваў па той жа схеме, што і «Хрыстус пад следствам».

Сёння Лі Стробел з’яўляецца пастарам-прапаведнікам у Тэхасе, а таксама выкладае ў Баптысцкім універсітэце Х’юстана. За свае кнігі Лі Стробел атрымаў некалькі прэмій.

Паводле rublev.com (IL)

Абноўлена 05.06.2017 13:28
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа