Выпраўленчая калонія № 22 у пасёлку Леплей Зубава-Палянскага раёна ў Рэспубліцы Мардовія (сёння — РФ) доўгі час была адзіным у СССР месцам зняволення замежных асуджаных. На сёння тут адбываюць пакаранне грамадзяне з амаль 50 дзяржаў.
З выпраўленчай калоніяй ужо доўгія гады супрацоўнічае Рыма-каталіцкая дыяцэзія святога Клімента ў Саратаве, праводзячы працу па духоўна-маральным выхаванні асуджаных каталіцкага веравызнання.
У 2000 годзе на сродкі дабрачынцаў рукамі саміх зняволеных была ўзведзена святыня Святой Сям’і. У маі гэтага года яе асвяціў біскуп Клеменс Пікель. Гэты касцёл — першая каталіцкая святыня на тэрыторыі выпраўленчых устаноў Расіі.
Душпастырствам тут займаецца кс. Джамп’етра Каруза з Масквы. Святар ужо 5 гадоў апякуецца зняволенымі, якія адбываюць пакаранне ў выпраўленчых установах Навасібірскай вобласці.
Гісторыя выпраўленчай калоніі № 22 у Рэспубліцы Мардовія пачынаецца ў 1938 годзе. Першапачаткова зняволеныя займаліся лесанарыхтоўкамі і вытворчасцю будматэрыялаў для Цемлагу (Цемнікаўскі выпраўленча-працоўны лагер). У 1956 годзе тут была арганізавана ўстанова для асуджаных замежных грамадзянаў.
Паводле gaudete.ru (VGr)
Фота УФСИН і МордовМедиа