Пошук

14.01.2021 12:48   Паводле: КАІ / Catholic.by
Ілюстрацыйнае фота: pixabay.com

11 студзеня ў Каіры (Егіпет) пасля сустрэчы дыпламатаў, прысвечанай мірнаму ўрэгуляванню на Блізкім Усходзе, міністры замежных спраў Германіі, Егіпта, Францыі і Ярданіі выступілі з сумеснай заявай, у якой заклікалі да захавання традыцыйнага і прававога статус-кво святых месцаў Ерузалема.

Як са спасылкай на нямецкае каталіцкае інфармацыйнае агенцтва KNA паведаміла КАІ, важную ролю ў гэтым адыгравае Ярданія, якая з’яўляецца ахоўнікам святых месцаў.

У сваёй заяве дыпламаты падкрэслілі, што важна захаваць складанасць, характар і статус палестынскіх тэрыторый і Усходняга Ерузалема, занятых Ізраілем у 1967 годзе.

На думку міністраў, неадменнаю ўмоваю міру ў рэгіёне з’яўляецца заканчэнне ізраільска-палестынскага канфлікту на прынцыпах існавання дзвюх дзяржаў. Абодва бакі канфлікту павінны адмовіцца ад любых аднабаковых дзеянняў, якія могуць нанесці шкоду справядліваму і трываламу вырашэнню канфлікта, лічаць прадстаўнікі чатырох краін.

Канкрэтна яны патрабуюць спыніць стварэнне ізраільскіх пасяленняў у тым ліку ва ўсходняй частцы Ерузалема, а таксама захоўваць гуманітарнае права народаў на палестынскіх тэрыторыях і ва Усходнім Ерузалеме, якія з 1967 года знаходзяцца пад акупацыяй.

Мэтаю стустрэчы дыпламатаў у сталіцы Егіпта было вызначэнне далейшых крокаў на шляху да паскарэння мірнага працэсу на Блізкім Усходзе ў мэтах забеспячэння трывалага міру ў рэгіёне. Праект гэтых дзеянняў будзе прадстаўлены на разгляд палестынцаў і Ізраіля.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця