Вядомы расійскі гісторык моды Аляксандр Васільеў заявіў пра моцны ўплыў ісламу і Бліжняга Усходу на фарміраванне стылю сучаснага адзення.
«Сёння існуе мода на зялёны і сіні — колеры ісламу. Усходні ўплыў прыйшоў напачатку 2000-х, пачынаючы з атакі на вежы-блізняты ў ЗША. Ён застаецца адным з самых моцных павеваў моды», — адзначыў Васільеў у інтэрв’ю, апублікаваным у «Российской газете».
Паводле яго слоў, дызайнераў сёння натхняе гісторыя з сірыйскімі бежанцамі. «Адценне зямлі, доўгае адзенне, свабодны сілуэт. Шарфы і платкі на галавах жанчыны. Штаны-шаравары з нізкай проймай, якія мы называем афгані. Абутак з вострым носам без пяткі», — расказаў эксперт.
Васільеў сцвярджае, што вынікам рэліянальных канфліктаў для моды быў стыль «бежанка».
«Піск моды — мужчынскія чаравікі, бесформенныя піджакі з “з чужога пляча”, “вялізныя” алімпійкі з доўгімі рукавамі, а агулам — оверсайз. Гэты стыль прадстаўлены ў буйнейшых часопісах пра моду», — дадаў Васільеў.
Як адзначае гісторык моды, цяпер практычна няма рэкламных кампаній на фоне дарагіх аўто, гранд-атэляў, бо «нікога сёння гэта не цікавіць».