Пошук

07.02.2017 11:03  

Больш за 50 місіянераў і кансэкраваных асобаў з 14 краін прысвяцілі сваё жыццё Касцёлу ў Манголіі, ідучы шляхам паклікання. Дзякуючы іх служэнню Касцёл у Манголіі рыхтуецца адсвяткаваць 25-годдзе свайго адраджэння, і ў хуткім часе будуць заснаваныя тры новыя парафіі.

Пра гэта ў Апостальскай прэфектуры распавёў місіянер з Конга, які нясе служэнне ў Манголіі, а. Праспер Мбумба. Святар належыць да Супольнасці Беззаганнага Зачацця Сэрца Марыі. Таксама пра сваё 10-гадовае ў Манголіі служэнне расказала с. Нірмала з Індыі. Паводле яе слоў, на Божую службу яе натхніў французскі місіянер, які аддана служыў індыйскаму народу.

«Прысвяціць сваё жыццё Богу — азначае клапаціцца пра стасункі з Богам, і гэта прадугледжвае самаахвярнасць. Стасункі з Богам, жыццё ў супольнасці і місія ўтвараюць цэнтр нашай харызмы і з’яўляюцца асноўнымі элементамі кансэкраванага жыцця». Таксама манахіня прыгадала, што ў мінулым годзе Касцёл у Манголіі папоўніўся першым святаром мясцовага паходжання.

Каталіцкі Касцёл аднавіў сваё місійнае служэнне ў Манголіі 25 гадоў таму пасля распаду СССР. Сёння каталіцкая супольнасць у Манголіі налічвае больш за тысячу ахрышчаных і сотні катэхуменаў, якія належаць да шасці парафій. Таксама ў краіне працуюць тры місійныя супольнасці, якія з нагоды юбілею будуць абвешчаны асобнымі парафіямі.

Паводле catholicnews.org.ua(IL)

Абноўлена 05.06.2017 13:28
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.