Пошук

16.12.2020 16:28   Паводле: Іnterfax-religion.ru / Catholic.by
Фота: Mindaugas Kulbis / Associated Press

З 16 снежня па 3 студзеня ў святынях Літвы спыніцца цэлебрацыя публічных набажэнстваў, але святыні па-ранейшаму будуць адчынены для наведвання вернікаў.

Пра гэта са спасылкай на Канферэнцыю Каталіцкіх Біскупаў Літвы паведамляе Іnterfax-religion.ru. «У гэтыя дні асабліва важнае наша адзінства, салідарнасць і павага адзін да аднаго. З улікам сур’ёзнасці сітуацыі, якая ў нас склалася, і абмежаванняў, аб’яўленых уладамі краіны, мы вырашылі з 16 снежня да 3 студзеня спыніць публічныя набажэнствы ў святынях», — гаворыцца ў паведамленні епіскапату Літвы.

Біскупы заклікаюць вернікаў сачыць за набажэнствамі ў інтэрнэце, па радыё і тэлебачанні.

Святыні застаюцца адчыненымі, вернікі змогуць у іх маліцца, спавядацца і па дамоўленасці са святаром прымаць святую Камунію.

Святары будуць дзяжурыць у святынях і прымаць вернікаў. Правядзенне пахавання і іншых абрадаў будзе здзяйсняцца толькі ў коле самых блізкіх членаў сям’і.

З серады ў Літве ўступаюць у сілу больш строгія каранцінныя ўмовы, згодна з якімі забаронена без важных прычын выходзіць з дому, абмежавана праца крамаў, але дазволены прагулкі ў адкрытых месцах у складзе членаў сям’і або двух чалавек, якія не пражываюць разам.

14 снежня ў Літве быў зафіксаваны антырэкорд па колькасці смерцяў ад каранавірусу — памерлі 38 пацыентаў, заразіліся 1432. У цэлым за час пандэміі ў краіне памерлі ад COVID-19 863 чалавекі, па іншых прычынах памерлі 423 заражаных.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця