Мэрыя невялікага аўстрыйскага горада Заальфельдэн адкрыла вакансію пустэльніка, які з красавіка па лістапад 2017 года будзе гатовы жыць у невялікай капліцы ў гарах на вышыні 1400 метраў над узроўнем мора.
Як паведамляе pravmir.ru са спасылкай на аўстрыйскія СМІ, капліцу пакінуў яе пастаянны жыхар, і цяпер улады шукаюць чалавека, які будзе падтрымоўваць яе ў добрым стане, а таксама сустракацца з мясцовымі жыхарамі і пілігрымамі.
«У вас будзе шмат часу і магчымасцяў для сузірання і аскетызму. Але не будзе электрычнасці, вадаправоду, камп’ютара і тэлебачання», — папярэджваюць улады.
У ваколіцах капліцы знаходзяцца старажытныя палацы і пячоры, а таксама штучныя азёры. На жыццё можна зарабляць праз продаж напояў і сувеніраў турыстам і наведвальнікам.
Як адзначаюць СМІ, апошнім у гэтай капліцы на працягу года жыў венскі святар і псіхатэрапеўт Томас Фейглмюллер. А яшчэ раней на працягу 12 гадоў тут пустэльнічаў бэнэдыктынскі манах Раймунд Таннен.
Аўтабіяграфію з суправаджальным пісьмом і фотаздымкам чакаюць да 15 сакавіка 2017. Арас можна ўдакладніць па спасылцы.
Паводле sib-catholic.ru
(VGr)