Пошук

13.11.2020 12:09   Паводле: КАІ / Пераклад і адаптацыя: Мікола Гракаў / Catholic.by
Фота: Brendan Smialowski / AFP / Getty Images

Кандыдат у прэзідэнты ЗША ад дэмакратычнай партыі Джозэф Байдэн, які, паводле СМІ, перамог на выбарах, 12 лістапада правёў тэлефонную размову з Папам Францішкам.

Пра гэта са спасылкай на USA Today паведаміла Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ.

Джозэф Байдэн падзякаваў Святому Айцу за дасланыя віншаванні і благаслаўленне.

Магчымы будучы 46-ы прэзідэнт ЗША запэўніў у сваім жаданні супрацоўнічаць з Пантыфікам «на падставе агульнай веры ў годнасць і роўнасць усяго чалавецтва, у такіх пытаннях, як кліматычныя змены і прыняцце мігрантаў і бежанцаў у Злучаныя Штаты, а таксама праяўленне ўвагі да адкінутых і бедных».

Джозэф Байдэн мае ірландскія карані, вучыўся ў каталіцкай школе, лічыць сябе католікам і амаль кожны тыдзень удзельнічае ў святой Імшы ў невялікім касцёле ў сваім родным горадзе Уілмінгтан у штаце Дэлавэр.

Абноўлена 13.11.2020 12:10
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця