Пошук

10.11.2020 14:38   Паводле: КАІ / Пераклад і адаптацыя: Мікола Гракаў / Catholic.by
Кардынал Вінсэнт Нікалс. Фота: Pinterest.com

Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Англіі і Уэльса арцыбіскуп Вэстмінстэрскі кардынал Вінсэнт Нікалс, якому 8 лістапада споўнілася 75 гадоў, застанецца на сваёй пасадзе.

Як перадае Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ, іерарх, які з 2009 года з’яўляецца арцыбіскупам Вэстмінстэрскім і Прымасам Англіі і Уэльса, падаў Папу Францішку прадугледжаную кананічным правам пасля дасягнення гэтага ўзросту просьбу аб адстаўцы. Святы Айцец яе прыняў, але вырашыў, што кардынал Нікалс надалей застанецца на сваёй пасадзе.

Іерарх зазначыў, што яго рашэнне адносна «спакойнага даручэння сябе ў распараджэнне Святога Айцац» было прынята Папам Францішкам, пра што яму паведаміў Апостальскі нунцый у Вялікабрытаніі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.

Кіраўнік епіскапату Англіі і Уэльса падзякаваў Папу Францішку за ясны адказ, а таксама за яго запэўненне ў малітве і даверы. Са свайго боку, ён таксама папрасіў аб малітве. Кардынал Нікалс застанецца кіраўніком англійскага каталіцкага епіскапату да таго часу, пакуль Святы Айцец не прызначыць яго наступніка.

Абноўлена 10.11.2020 17:58
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця