Пошук

16.01.2017 10:17  

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Open Doors, якая спецыялізуецца на абароне правоў вернікаў, апублікавала штогадовую справаздачу пра стан рэлігійнай свабоды ў розных краінах свету — World Watch List.

Лідарам па маштабу рэпрэсій 16-ты год запар прызнаюць Карэйскую Народна-Дэмакратычную Рэспубліку.

У гэтым таталітарнай камуністычнай дзяржаве хрысціяне вымушаны цалкам хаваць сваю веру ад дзяржаўных уладаў, суседзяў, а часта — ад уласных жонак і дзяцей, — паведамляецца на сайце арганізацыі.

Адзначаецца, што з-за ўсеагульнага кантролю з боку праваахоўчых органаў і спецслужб веруючым практычна немагчыма збірацца для сумеснай малітвы. Пры гэтым колькасць хрысціян у КНДР прадстаўнікі Open Doors ацэньваюць у 300 тысяч чалавек.

«Пакланенне сям’і Кім з’яўляецца абавязковым для ўсіх грамадзян, а тыя з іх, хто не падпарадкоўваецца гэтаму правілу (у тым ліку і хрысціяне), падвяргаюцца арыштам, турэмнаму зняволенню, катаванням або смяротнаму пакаранню».

У працоўных лагерах у зняволенні прабываюць цэлыя хрысціянскія сем’і, і колькасць людзей, якія штогод паміраюць там ад катаванняў і голаду, невядомая. Тыя, хто спрабуе ўцякаць у Паўднёвую Карэю праз Кітай, рызыкуюць атрымаць прысуд да пажыццёвага зняволення або смяротнага пакарання.

Дынаміка росту агрэсіі ў стаўленні да хрысціян

Ліза Пірс (Lisa Pearce), выканаўчы дырэктар рэгіянальнага аддзялення Open Doors у Вялікабрытаніі і Ірландыі, у каментарыі для Premier Christian Radio адзначыла заўважны рост антыхрысціянскіх настрояў у Азіяцкім рэгіёне.



«Хутка расце маштаб ганенняў па ўсёй Азіі і на Індыйскім субкантыненце. Прычынай гэтаму з’яўляецца радыкальны рэлігійны нацыяналізм, які часта распаўсюджваецца з маўклівай згоды, а часам і пры актыўным заахвочванні з боку мясцовых і нацыянальных органаў улады», — расказала яна.

Аналітыкі Open Doors падкрэсліваюць, што ў параўнанні з мінулым годам найбольшы рост рэпрэсій у адносінах да хрысціян назіраўся ў краінах Азіі — Лаосе, Бангладэшы, Індыі і В’етнаме.

«Калі дыскрымінацыя хрысціянскіх меншасцяў і негвалтоўны ціск не мелі поспеху, рэлігійныя нацыяналісты спрабуюць гвалтоўна насаджваць людзям пануючую веру свайго народа», — дадала Пірс.

Чытайце таксама:

Такім чынам, як эксперты адзначаюць, у мінулым годзе цэнтр ганенняў на хрысціян змясціўся з Бліжнеўсходняга рэгіёна далей у Азію. Гэта тэндэнцыя знайшла адлюстраванне ў рэйтынгу: у 2016 годзе Сірыя і Ірак пакінулі топ-5 найбольш агрэсіўна настроеных да хрысціян краін, хоць размясціліся адразу пасля лідараў — на 5 і 6 месцах адпаведна.

Рэйтынг краін, дзе хрысціяне церпяць найбольшы пераслед за веру:

  1. Паўночная Карэя
  2. Самалі
  3. Афганістан
  4. Пакістан
  5. Судан
  6. Сірыя
  7. Ірак
  8. Іран
  9. Емен
  10. Эрытрэя
  11. Лівія
  12. Нігерыя
  13. Мальдзівы
  14. Саудаўская Аравія
  15. Індыя
  16. Узбекістан
  17. В’етнам
  18. Кенія
  19. Туркменістан
  20. Катар
  21. Егіпет
  22. Эфіопія
  23. Палесціна
  24. Лаос
  25. Бруней
  26. Бангладэш
  27. Іярданія
  28. М’янма
  29. Туніс
  30. Бутан
  31. Малайзія
  32. Малі
  33. Танзанія
  34. ЦАР
  35. Таджыкістан
  36. Алжыр
  37. Турцыя
  38. Кувейт
  39. Кітай
  40. Джыбуці
  41. Мексіка
  42. Каморскія астравы
  43. Казахстан
  44. Аб’яднаныя Арабскія Эміраты
  45. Шры-Ланка
  46. Інданезія
  47. Маўрытанія
  48. Бахрэйн
  49. Аман
  50. Калумбія

Паводле rublev.com (IL)

Абноўлена 04.12.2017 14:59
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.