Пошук

24.09.2020 12:13   Паводле: КАІ / Catholic.by
Фота: eKAI

Дзесяць беларусаў, якія паступілі ў гэтым годзе на вучобу ў Люблінскі каталіцкі ўніверсітэт у Польшчы, былі вызваленыя ад платы за адукацыю. Акрамя таго, Фонд Яна Паўла II забяспечыў іх стыпендыямі і жыллём.

Як паведамляе КАІ, яны ўжо завяршылі ўсе фармальнасці і з 1 кастрычніка пачнуць навучанне. Усяго на першым курсе першага і другога патоку будуць вучыцца 34 беларусы. Акрамя згаданых дзесяці чалавек, у астатніх ёсць карта паляка, якая дае права на бясплатную адукацыю.

«Мы падтрымліваем студэнтаў з Беларусі не толькі цяпер, але і з дзевяностых гадоў, у тым ліку праз Фонд Яна Паўла ІІ. Як універсітэт мы даем ім магчымасць бясплатна прайсці курс польскай мовы, прапануем псіхалагічную і юрыдычную дапамогу», — адзначае прарэктар па справах студэнтаў і аспірантаў Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта прафесар Кшыштаф Нарэцкі.

Фонд Яна Паўла II дае маладым людзям з краін былога Савецкага Саюза магчымасць атрымліваць стыпендыю (калі яны адпавядаюць крытэрыям) і забяспечвае месца пражывання, інтэрнат.

Гэтая дапамога працягваецца ўжо трыццаць гадоў.

У агульнай колькасці ў Люблінскім каталіцкім універсітэце вучацца сто беларусаў. Сярод напрамкаў яны часцей за ўсё выбіраюць псіхалогію, інфарматыку, кагнітывістыку, сацыялогію, менэджмент, міжнародныя адносіны.

Абноўлена 24.09.2020 12:14
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця