Пошук

11.01.2017 11:37  

Вернікі, якія прымуць удзел у святочных урачыстасцях 100-годдзя марыйных аб’яўленняў у Фаціме, змогуць атрымаць поўнае адпушчэнне кары за грахі.

Як праінфармавала ў сваім паведамленні дыяцэзія Лейрыя-Фаціма, папа Францішак устанавіў адпуст, які можна будзе атрымаць пры адпаведных умовах у марыйным санктуарыі да 26 лістапада 2017 года.

Умовы, неабходныя для атрымання поўнага адпушчэння кары за грахі пілігрымам, якія прыбудуць у Фаціму ў год юбілея: споведзь, прыняцце св. Камуніі і малітва ў інтэнцыях Святога Айца.

Як паведамляе партугальская дыяцэзія, пілігрымы таксама абавязаныя прыняць удзел у адной з малітваў на ўшанаванне Найсвяцейшай Панны Марыі, якія праходзяць на тэрыторыі санктуарыя, памаліцца «Ойча наш» і «Сімвал веры», а таксама скіраваць заклік да Маці Божай Фацімскай.

Тыя, хто не зможа наведаць партугальскі санктуарый на працягу юбілейнага года, змогуць атрымаць поўнае адпушчэнне кары за грахі праз малітву перад выявай Маці Божай Фацімскай у касцёле, капліцы або ў іншым месцы ў 13-ты дзень кожнага месяца, пачынаючы з мая па кастрычнік 2017 года.

Дыяцэзія Лейрыя-Фаціма паведаміла, што поўнае адпушчэнне кары за грахі змогуць атрымаць таксама вернікі старэйшага ўзросту, хворыя і асобы, якія «па іншай сур’ёзнай прычыне» не змогуць наведаць месцы ўшанавання Маці Божай Фацімскай, але якія «шкадуюць за ўсе здзейсненыя грахі».

Галоўнай падзеяй юбілейнага года ў Фаціме стане візіт папы Францішка, які запланаваны на 12-13 мая 2017 года.

А. Анджэй Юхневіч OMI паводле gość.pl

Абноўлена 14.06.2017 17:25
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа