Пошук

15.10.2018 15:06   Catholic.by

Ужо пяць гадоў у Беларусі існуе штодзённая жывая малітва Ружанца праз Skype. Далучацца да яе запрашаюцца ўсе ахвотныя.

Пачатак у 22.00. Каб далучыцца да малітвы, трэба знайсці ў Skype карыстальніка catholic.rosarium і дадаць яго сабе ў кантакты.

Ініцыятарамі стварэння гэтага праекту сталі свецкія вернікі Беларусі, прымеркаваўшы яго да 100-годдзя аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме.

Вернасць у выкананні абяцанняў

Вернасць у выкананні абяцанняў Марыі з’яўляецца надзвычай важнай у сённяшнім свеце, паглынутым матэрыялізмам і абмежаваным спажывецтвам. Жывая вера ўдзельнікаў ініцыятывы можа стаць процівагай для беспарадку і неспакою, які прыносіць сучасны свет.

Адкрывацца на тое, каб Бог валадарыў у сэрцах

Разуменне веры свецкіх людзей ажыццяўляецца праз спантаннае прыняцце і перажыванне Божай Праўды. Яны пацвярджаюць, што Богам Сусвету з’яўляецца Міласэрны Айцец, і праз розныя формы пабожнасці адкрываюцца на тое, каб Ён валадарыў у іх сэрцах.

Праз глыбокую веру адкрыць каштоўнасць жыцця

Вернікі з вялікай удзячнасцю прынялі просьбу Маці Божай з Фацімы, якая заклікала да малітвы і цярпення дзеля збаўлення свету. Яны прымаюць таксама запрашэнне Марыі праз глыбокую веру адкрыць тую каштоўнасць жыцця, якую дае праўда, заключаная ў Богу — Айцу Міласэрнасці, уваходзяць у прыгажосць жывой веры, што дае шмат радасці, якой яны жадаюць дзяліцца.

Абноўлена 15.10.2018 15:07
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця