З ініцыятывай падрыхтоўкі да 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў выступілі свецкія вернікі Беларусі, якія прымаюць актыўны ўдзел у пілігрымках у першую суботу месяца, а таксама моляцца на ружанцы праз Skype. Удзельнікі падрыхтоўкі запрашаюць далучацца да іх ініцыятывы ўсіх ахвотных.
Гэтыя вернікі таксама наведваюць спецыяльныя сустрэчы, з дапамогай якіх развіваюць сваё малітоўнае жыццё і разважаюць над пакаяннем, да якога заклікае Маці Божая з Фацімы.
Вернасць у выкананні абяцанняў
Вернасць у выкананні абяцанняў Марыі з’яўляецца надзвычай важнай у сённяшнім згубленым свеце, паглынутым матэрыялізмам і абмежаваным спажывецтвам. Жывая вера ўдзельнікаў ініцыятывы можа стаць процівагай для беспарадку і неспакою, які прыносіць сучасны свет.
Адкрывацца на тое, каб Бог валадарыў у сэрцах
Разуменне веры свецкіх людзей ажыццяўляецца праз спантаннае прыняцце і перажыванне Божай Праўды. Яны пацвярджаюць, што Богам Сусвету з’яўляецца Міласэрны Айцец, і праз розныя формы пабожнасці адкрываюцца на тое, каб Бог валадарыў у іх сэрцах.
Праз глыбокую веру адкрыць каштоўнасць жыцця
Людзі з вялікай удзячнасцю прынялі просьбу Маці Божай з Фацімы, якая заклікала да малітвы і цярпення для збаўлення свету. Яны прымаюць таксама запрашэнне Марыі праз глыбокую веру адкрыць тую каштоўнасць жыцця, якую дае праўда, заключаная ў Богу — Айцу Міласэрнасці, уваходзяць у прыгажосць жывой веры, што дае шмат радасці, якой яны прагнуць дзяліцца.
Той, хто жадае дзейснай падрыхтоўкі да 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў і асабістага паглыблення веры, можа далучыцца да наступных ініцыятыў:
- пілігрымкі ў першыя суботы месяца;
- ружанцовая малітва праз скайп «Catholic Rosarium»
- біблійныя сустрэчы з дзяленнем Божым Словам, якія праводзяцца ў кожнай парафіі.
Штодзённая жывая малітва Ружанца ў інтэрнэце праз Skype адбываецца ў 22.00. Каб далучыцца да малітвы, трэба знайсці ў Skype карыстальніка catholic.rosarium і дадаць яго сабе ў кантакты.
А. Юрый Катоўскі OMI
Фота Аляксандры Шчыглінскай