Пошук

03.09.2020 19:17   Паводле: ccee.eu / Пераклад: Мікола Гракаў / Catholic.by
Фота Аляксандры Шчыглінскай

3 верасня на сайце Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы (РКБЕ), пленарная асамблея якой тры гады таму праходзіла ў Мінску, была апублікавана Адозва па справе арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.

Адозва Прэзідыуму РКБЕ па справе арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча

З 31 жніўня Яго Эксцэленцыі Тадэвушу Кандрусевічу, арцыбіскупу Мінска-Магілёўскаму і Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, які вяртаўся з паездкі ў Польшчу, дзе браў удзел у святкаваннях у гонар Маці Божай Чэнстахоўскай, перашкаджаюць вярнуцца на Радзіму.

Прэзідыум РКБЕ выказвае салідарнасць усяго еўрапейскага епіскапату з арцыбіскупам Кандрусевічам і Касцёлам на Беларусі ў гэты балючы момант і падзяляе заклік Папы Францішка «да дыялогу, да спынення гвалту і да павагі справядлівасці і законнасці». Таксама разам з Папам мы давяраем «усіх беларусаў абароне Найсвяцейшай Панны Марыі, Каралевы супакою».

Запэўніваючы ў сваёй малітве за ўзлюбленага пастыра і за ўсю беларускую супольнасць, жадаем Мінска-Магілёўскаму арцыбіскупу неадкладнага вяртання дадому і да свайго біскупскага служэння, а таксама заахвочваем усіх дбаць пра мірнае вырашэнне канфлікту і з даверам ісці наперад шляхам дыялогу дзеля дабра чалавека і ўсяго грамадства.

Санкт-Гален, 3 верасня 2020 г.

Абноўлена 24.09.2020 13:56
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.