Супольнасць Тэзэ ўпершыню падрыхтавала праграму для сем’яў у анлайн-версіі. Яна была створана з думкай пра тыя сем’і, якія не змогуць сёлета прыехаць у Тэзэ з-за пандэміі, а таксама для ўсіх іншых сем’яў, якія захочуць ёю скарыстацца.
Як паведамляе Taize.fr/pl, праграма была складзена з увагі да бацькоў і дзяцей.
Праграма разлічана на тыдзень, падзелена на шэсць дзён.
Калі хтосьці не скарыстаецца ўсімі яе элементамі на працягу дня, можа пакінуць іх частку на выходныя або на наступны тыдзень.
Кожны дзень праграмы мае сваю тэму і прапановы.