Пошук

14.07.2020 11:13   Паводле: Vatican News
Ілюстрацыйнае фота nippon.com

Японскія біскупы заклікалі цалкам адмовіцца ад выкарыстання атамнай энергіі. Гэтае рашэнне стала рэакцыяй на трагедыю на атамнай станцыі ў Фукусіме, якая адбылася ў 2011 годзе.

Як паведамляе беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, на сайце Канферэнцыі Біскупаў Японіі быў апублікаваны зборнік «Ліквідацыя атамнай энергіі: заклік Каталіцкага Касцёла ў Японіі». У ім утрымліваюцца меркаванні міжнародных экспертаў аб наступствах атамнай катастрофы на Фукусіме, небяспеках, звязаных з валоданнем ядзернай зброяй, а таксама аналіз атамнай энергетыкі з этычнага і тэалагічнага пункту гледжання.

Спасылаючыся на энцыкліку Папы Францішка Laudato si’ і словы, якія ён прамовіў падчас візіту ў Японію, біскупы падкрэслілі, што поўная адмова ад атамнай энергетыкі — адзін з самых важных пунктаў ураўнаважанага развіцця на Зямлі.

Японія — адзіная ў свеце краіна, якая спазнала разбуральныя наступствы ядзернай бамбардзіроўкі.

На працягу апошніх дзесяцігоддзяў біскупы рэгулярна заклікаюць да пошуку альтэрнатыўных і бяспечных крыніц энергіі. Заклік да поўнай адмовы ад выкарыстання мірнага атаму стаў чарговым крокам у гэтым кірунку.

Абноўлена 14.07.2020 11:35
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.