Пошук

23.06.2020 14:57   Паводле: КАІ / Catholic.by
Фота: plataformamedia.com

У нядзелю 21 чэрвеня была пацверджана ўспышка каранавірусу ў марыйным санктуарыі ў партугальскай Фаціме, але санктуарый застанецца адкрытым для пілігрымаў.

Як паведаміла Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ, у выніку тэстаў на прысутнасць вірусу SARS-CoV-2 супрацоўнікі службы аховы здароўя пацвердзілі 16 выпадкаў заражэння ў тых, хто працуе ў гэтым вельмі папулярным у вернікаў месцы культу.

Усяго былі абследаваны 244 чалавекі, які працуюць на тэрыторыі фацімскага санктуарыя, а таксама па-за ім. У спецыяльным паведамлені рэктарат санктуарыя растлумачыў, што ў найбліжэйшы час будуць зроблены яшчэ 70 тэстаў у астатніх супрацоўнікаў.

Было таксама паведамлена, што 16 інфіцыяваных — гэта ўдзельнікі хору, якія не мелі кантакту з пілігрымамі.

Кіраўніцтва санктуарыя ў Фаціме інфармуе, што масавыя тэсты былі праведзены пасля выяўлення ў аднаго з супрацоўнікаў захворвання на COVID-19.

Цэлебрацыя святых Імшаў з удзелам вернікаў у фацімскім санктуарыі пасля каранціну, які працягваўся з сярэдзіны сакавіка, былі адноўлены толькі 30 мая. Пры гэтым тут дзейнічаюць абмежаванні і строгія санітарныя правілы: неабходна захоўваць адлегласць у два метры паміж вернікамі, а таксама абавязкова выкарыстанне масак.

Абноўлена 23.06.2020 15:18
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця