Пошук

16.06.2020 15:31   Паводле: Vatican News / Catholic.by

Фота: media.wplm.pl
 

15 чэрвеня польскія біскупы ўдзельнічалі ў святой Імшы з нагоды 100-годдзя нараджэння Караля Вайтылы ў яго родных Вадавіцах (Польшча).

Як паведамляе польская рэдакцыя парталу Vatican News, урачыстасці павінны былі спалучацца з пленарным пасяджэннем епіскапату Польшчы ў Кальварыі Зэбжыдоўскай, але з прычыны каранціну было вырашана перанесці іх на другую палову чэрвеня.

Цэлебрацыю літургіі ў вадавіцкай базыліцы Ахвяравання Найсвяцейшай Панны Марыі ўзначаліў старшыня епіскапату Польшчы арцыбіскуп Станіслаў Гандэцкі.

Іерарх нагадаў пра галоўныя лініі пантыфікату Яна Паўла ІІ, якімі з’яўляюцца чалавек, жыццё, сям’я, грамадства, Касцёл, місіянерства, міласэрнасць і святасць.

«Напэўна, ніхто не мае сумнення, што святы Ян Павел ІІ быў вялікім дарам Бога для Польшчы, Еўропы, свету і Касцёла. Яго адсутнасць дазваляе нам сёння яшчэ глыбей зразумець гэта і адкрыць яго выпраменьванне, бо зерне евангелізацыі, кінутае ім у глебу чалавечых сэрцаў, патрабуе яшчэ шмат часу, каб знайсці адпаведнае месца ў сэрцах і прынесці багаты плён», — сказаў арцыбіскуп.

Літургіяй у Вадавіцах завяршылася святкаванне 100-годдзя нараджэння Вялікага Папы.

У нядзелю 14 чэрвеня польскія біскупы цэлебравалі ўрачыстую Імшу ў санктуарыі св. Яна Паўла ІІ у Кракаве.

Таксама Кракаўская архідыяцэзія разам з Упраўленнем маршалка Малапольскага ваяводства і Інстытутам міжкультурнага дыялогу св. Яна Паўла ІІ у Кракаве арганізавалі юбілейны канцэрт. У верхнім касцёле папскага санктуарыя прагучалі між іншым творы Моцарта, Баха, Гендэля і Пергалезі.

Абноўлена 16.06.2020 15:36
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа