Пошук

10.06.2020 10:56   Паводле: Euronews / Відэа: Euronews / Фота: Euronews / Catholic.by

На працягу летніх месяцаў у Парыжы плануюць дэмантаваць будаўнічыя рыштаванні, усталяваныя для правядзення рэстаўрацыйных прац на шпілі катэдры Нотр-Дам і пашкоджаныя ў выніку леташняга пажару ў святыні.

Як паведамляе інфармацыйная служба Euronews, полымя часткова расплавіла і дэфармавала металічныя канструкцыі, агульная вага якіх складае каля 200 тон. Цяпер рабочым трэба будзе разабраць каля 40 тысяч металічных бэлек і спусціць іх з 40-метровай вышыні з дапамогаю крана.

У фондзе Нртр-Дам адзначаюць, што аперацыя па дэмантажу вельмі рызыкоўная, але толькі пасля яе заканчэння можна будзе з упэўненасцю сказаць, што скляпенні катэдры не абрынуцца.

Пажар на даху святыні ў красавіку мінулага года знішчыў шпіль, гадзіннік і большую частку драўляных крокваў.

Цалкам аднавіць выдатны помнік сакральнай архітэктуры плануецца да 2024 года. Штопраўда, працы ўжо не раз прыпыняліся: з-за забруджання пляцоўкі свінцом, дрэннага надвор’я, а ў сярэдзіне сакавіка — таксама з-за ўведзенага на фоне распаўсюджвання пандэміі каранавірусу нацыянальнага каранціну.

Абноўлена 10.06.2020 11:52
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа