Пошук

28.05.2020 10:43   Паводле: КАІ / Catholic.by
Ілюстрацыйнае фота: Рarstoday.com

Каталіцкія біскупы Іспаніі прапанавалі ва ўсіх дыяцэзіях краіны правесці агульнанацыянальны дзень памяці ахвяраў эпідэміі каранавірусу, а таксама тых, хто змагаўся з яе распаўюджваннем.

Пра гэта паведамляе Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ.

Епіскапат краіны лічыць мэтазгодным правесці гэты дзень 25 ліпеня, калі адзначаецца ўспамін святога Якуба, апекуна Іспаніі, або 26 ліпеня, ва ўспамін святога Яўхіма і святой Ганны, бацькоў Найсвяцейшай Панны Марыі, якіх іспанскія католікі ўшаноўваюць як апекуноў пажылых людзей.

Між тым з аўторка ў Іспаніі праходзіць нацыянальная жалоба па шматлікіх ахвярах каранавірусу ў краіне. Яна будзе працягвацца дзесяць дзён, да 4 чэрвеня. На знак жалобы былі прыспушчаныя дзяржаўныя сцягі на больш як 14 тыс. афіцыйных будынкаў і на амаль 140 судах іспанскага вайсковага флоту.

Паводле афіцыйных лічбаў, эпідэмія каранавірусу ў Іспаніі забрала жыццё ў 26 тыс. 834 падданых каралеўства. Аднак гэтыя лічбы некаторыя незалежныя назіральнікі называюць заніжанымі. СМІ зазначаюць, што пасля апошніх паправак, зробленых міністэрствам аховы здароўя, дакладная лічба ахвяраў эпідэміі невядомая. З нядзелі на панядзелак ведамства панізіла лічбу смяротных выпадкаў на 1918.

Абноўлена 28.05.2020 13:02
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа