Пошук

29.04.2020 15:18   Паводле: КАІ / Пераклад: Анастасія Грышан / Catholic.by
Ілюстрацыйная выява Telewizja Republika

Міністр па пытаннях роўнасці Вялікабрытаніі Ліз Трус адзначыла, што яе ўрад можа прыняць пастанову, мэта якой — абарона дзяцей і падлеткаў ад рашэнняў, якія маюць незваротныя наступствы, напрыклад, змена полу.

Як паведамляе Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ, міністр сказала, што ўрадавая рэформа брытанскага закону, які дазваляе асобам з парушэннямі гендарнай ідэнтычнасці змяняць юрыдычны пол, будзе праведзена ўжо гэтым летам.

«Веру, што дарослыя павінны мець свабоду весці сваё жыццё так, як лічаць патрэбным, але мяркую, што ў час, калі яшчэ выхоўваюцца здольнасці чалавека вырашаць, трэба аберагаць яго перад прыняццем незваротных рашэнняў, пра якія ён потым можа шкадаваць», — дадала яна.

Брытанскія пралайф-арганізацыі з задавальненнем прынялі словы прадстаўніцы ўраду.

«Гэта знак змены ў бок здаровага розуму і адыход ад скрайнасці і фанатызму кабінета Тэрэзы Мэй», — сказаў доктар Том Роджэрс, брытанскі пралайф-дзеяч, кіраўнік па справах адукацыі ў Таварыстве абароны ненароджаных дзяцей.

Ён дадаў, аднак, што змены павінны ісці далей. «Трэба аберагаць моладзь таксама перад шкоднай прапаганай ЛГБТ, якой апякуецца ўрад», — адзначыў Роджэрс і заклікаў вярнуць бацькам права вырашаць, ці будуць іх дзеці ўдзельнічаць у абавязковых сёння ўроках сексуальнай адукацыі, насычаных «экстрэмізмам ЛГБТ», які ў многіх школах «прасякнуў амаль усю праграму навучання».

На думку Роджэрса, закон павінен таксама лепш абараняць дарослых.

«Многія людзі шкадуюць пра рашэнні, якія яны прынялі пад уплывам прапаганды і якія выклікалі незваротныя змены ў іх целах.

У выпадку асобаў з псіхалагічнымі праблемамі, якія датычаць іх сексуальнай ідэнтычнасці, трэба перш за ўсё рабіць націск на дапамогу такім людзям вярнуцца да поўнага ўспрыняцця біялагічнага полу», — кажа ён.

Абноўлена 29.04.2020 15:48
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.