Пошук

23.03.2020 11:59   Паводле: Сorriere.it / Пераклад і адаптацыя: Мікола Гракаў / Catholic.by
Фота: Сorriere.it

У Італіі, якая моцна церпіць ад пандэміі каранавірусу, ахвярамі інфекцыі сталі не менш за 50 каталіцкіх святароў.

Многія з іх заразіліся, жадаючы прыйсці на дапамогу патрабуючым. Як паведаміў сайт штодзённага інфармацыйнага выдання Corriere della Sera, за пятніцу і суботу 20–21 сакавіка ў краіне адышлі ў вечнасць дзесяць духоўных асобаў.

У Італіі шмат святароў імкнуцца адказаць на заклік Папы Францішка і дапамагчы сваім бліжнім у гэты цяжкі час.

Пераважная большасць з тых, хто заразіўся і памёр, належала да «групы рызыкі» з-за пажылога ўзросту, хоць ахвярамі эпідэміі сталі і некалькі маладзейшых святароў. Так, у Пармскай дыяцэзіі ад каранавірусу памёр 55-гадовы святар, які, верагодна, заразіўся ад пажылой жанчыны, якой апекаваўся.

Самаму старэйшаму святару, які стаў ахвярай эпідэміі ў Італіі, было 104 гады, а самаму маладому — 45.

Найбольш ахвяраў каранавіруснай інфекцыі сярод духавенства Бергамскай дыяцэзіі ў Ламбардыі — рэгіёне, найбольш пацярпелым ад эпідэміі.

Абноўлена 23.03.2020 12:59
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця