Пошук

17.03.2020 17:24   Паводле: КАІ / Пераклад і адаптацыя: Мікола Гракаў / Catholic.by
Фота: flickr.com

Пандэмія каранавірусу, што лютуе ў свеце, паспрыяла актывізацыі малітвы ў віртуальнай прасторы. Цяпер можна штодзённа ўдзельнічаць у святой Імшы і ружанцовай малітве, якія транслююцца анлайн з санктуарыя Маці Божай у Фаціме.

Далучыцца да малітвы можна на Інтэрнэт-старонцы санктуарыя.

У самім жа санктуарыі цяпер набажэнствы праходзяць толькі для вельмі абмежаванага кола супрацоўнікаў сусветна вядомага месца культу, звязанага са славутымі аб’яўленнямі Маці Божай.

Як паведамляе Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ, гэта звязана з тым, што з-за пандэміі каранавірусу партугальскі ўрад забараніў правядзенне мерапрыемстваў з колькасцю ўдзельнікаў больш за 100.

Канферэнцыя біскупаў Партугаліі акрамя часовага ўстрымання ад цэлебрацыі святых Імшаў з народам разаслала па дыяцэзіях распараджэнне адносна арганізацыі пахаванняў. Паводле рашэння епіскапату, у пахавальных абрадах могуць удзельнічаць толькі самыя блізкія родныя спачылага.

У нядзелю ў большасці партугальскіх касцёлаў цэлебраваліся святыя Імшы з народам, але ў іх удзельнічала вельмі мала вернікаў. Многія дыяцэзіяльныя біскупы далі вернікам дыспенсу ад абавязку ўдзельнічаць у нядзельнай святой Імшы.

У панядзелак у Партугаліі быў зафіксаваны першы выпадак смерці ад каранавірусу. Усяго ім інфіцыявана каля 450 жыхароў гэтай краіны.

Абноўлена 17.03.2020 18:03
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця