Пошук

19.02.2020 17:06   Пераклад і адаптацыя: Кс. Аляксандр Улас / Паводле: licas.news / Catholic.by

Фота: pbs.twimg.com

Ганконгская дыяцэзія абвясціла аб шэрагу мер, у тым ліку аб часовым прыпыненні масавых мерапрыемстваў, што павінна дапамагчы спыніць распаўсюджванне новага каранавірусу.

Дыяцэзія абвясціла аб прыпыненні публічных Імшаў па нядзелях і буднях з 15 па 28 лютага, а таксама адмяніла літургію ў Папяльцовую сераду на пачатак Вялікага посту.

Кардынал Джон Тонг, Апостальскі Адміністратар Ганконга, назваў гэтыя меры «сумнымі, але неабходнымі». Рашэнне было прынята з-за таго, што, па прагнозах медыкаў, наступныя два тыдні будуць вырашальным перыядам для падаўлення эпідэміі.

Вызваляючы вернікаў ад абавязку наведваць нядзельную Эўхарыстыю, Ганконгская дыяцэзія дае магчымасць узяць удзел у Імшы праз прамую трансляцыю.

Гэта дае магчымасць людзям усё ж удзельнічаць і атрымліваць cвятую Камунію духоўна, а не фізічна.

Ганконг паведаміў аб 50-і пацверджаных выпадках захворвання і адной смерці. Сотні людзей цяпер ізаляваныя або знаходзяцца пад наглядам.

Касцёлы, аднак, застануцца адкрытымі для ўсіх жадаючых маліцца самастойна.

У касцёле будзе таксама магчымасць паўдзельнічаць у асабістай эўхарыстычнай адарацыі з 10 да 14 гадзін. Аб гэтым паведаміў французскі місіянер айцец Нікаля дэ Франквіль, які ў цяперашні час кіруе ганконгскай парафіяй.

Айцец Нікаля таксама выказаў спадзяванне на тое, што гэты цяжкі час дасць хрысціянам і іншым людзям магчымасць праявіць вялікую салідарнасць, запаволіць сваё жыццё і праводзіць больш часу са сваімі сем’ямі, а таксама мець больш часу для малітвы, каб паразважаць пра сэнс свайго жыцця.

Абноўлена 19.02.2020 17:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця