Пошук

18.02.2020 17:03   Паводле: КАІ / Пераклад і адаптацыя: Мікола Гракаў / Catholic.by
«Біблейскі сад» пры кляштары капуцынаў у Фаціме. Фота: Paulo Novais / diarioaveiro.pt

Ордэн капуцынаў адкрыў на тэрыторыі свайго кляштару ў Фаціме сад, у якім можна правесці час, чытаючы Біблію на ўлонні прыроды.

Пра гэта 18 лютага паведаміла Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ. Настаяцелі ордэна адзначаюць, што гэты новы праект стаў крокам насустрач аматарам Святога Пісання ў час паўсюднай заклапочанасці станам навакольнага асяроддзя.

Айцец Лопэс Маргаду, якому прыйшла ідэя стварыць «біблейскі сад», гаворыць, што магчымасць карыстацца паркам пры кляштары была дадзена вернікам у адказ на зацікаўленасць Святым Пісаннем, якая не знікла ў сучасных людзей. Партугальскі капуцын дадаў, што праект з’явіўся дзякуючы падказцы аднаго з былых біскупаў дыяцэзіі Каімбры, які прыехаў у кляштар капуцынаў у Фаціме на летнія рэкалекцыі.

«Пасля гэтага візіту мы зразумелі, што нам не хапае месца, дзе можна было б чытаць Біблію на ўлонні прыроды, а гэта значыць, у нашым францішканскім духу», — патлумачыў айцец Лопэс Маргаду.

«Біблейскі сад» з’явіўся пры капуцынскім кляштары дзякуючы дапамозе Фацімскага санктуарыя Маці Божай Ружанцовай, адкуль на дапамогу манахам быў скіраваны спецыяліст па ландшафтнай архітэктуры.

«Дзякуючы гэтаму супрацоўніцтву нам удалося разам арганізаваць прастору, праз якую мы можам паказаць людзям, якія нас наведваюць, прыгажосць стварэння», — падкрэсліў партугальскі капуцын.

Абноўлена 18.02.2020 18:15
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.