Пошук

12.02.2020 17:50   Паводле: The New Times / Catholic.by
Фота www.newtimes.co.rw

Пасля многіх гадоў роздумаў, што рабіць з памяшканнямі, якія раней займала турма Nyarugenge ў Руандзе, вядомая як «1930», было прынята рашэнне, што будынак можа выкарыстоўвацца як самая вялікая каталіцкая святыня краіны.

Як паведамляе The New Times, будынак, размешчаны ў цэнтральным раёне, з’яўляецца адным са старэйшых у Кігалі, а таксама сярод усіх турмаў у краіне.

Катэдрай у Кігалі і рэзідэнцыяй арцыбіскупа сёння з’яўляецца касцёл св. Міхала, адносна невялікі і стары.

Апошняя група вязняў з турмы «1930» была пераведзена ў новую папраўчую ўстанову Mageragere ў ліпені 2018 г. Гэта дазволіла вызваліць зямельны надзел плошчай 5,5 га. Дырэктар Цэнтра Кігалі па гарадскім планаванні і будаўніцтве One Stop Фрэд Мугіша паведаміў, што Каталіцкі Касцёл ужо атрымаў дазвол на распрацоўку плана асваення тэрыторыі.

«Ёсць прапанова перадаць зямлю Каталіцкаму Касцёлу, які праявіў цікавасць да развіцця сучаснай катэдры. Зараз яны працуюць над канцэпцыяй, якія дэталізуе выгляд структуры, якую яны збіраюцца стварыць», — сказаў ён.

Фрэд Мугіша дадаў, што для захавання памятнага аб’екта Касцёлу было прапанавана прадставіць праект з падрабязнасцямі наконт таго, як у план будзе інтэграваны стары будынак.

«Энтузіясты захавання спадчыны не павінны непакоіцца, таму што мы маем намер пераканацца, што спадчына захоўваецца, і гэта будзе зроблена такім чынам, што нават стане памятным месцам для турыстаў. Гэта адна з галоўных умоваў, якія мы паставілі», — адзначыў ён.

Дырэктар цэнтра дадаў, што да канца лютага праект будзе завершаны з указаннем асаблівасцяў, а будаўнічыя працы, як чакаецца, завершацца да канца 2021 г.

Падчас Імшы на Божае Нараджэнне ў мінулым годзе арцыбіскуп Кігалі Антуан Камбанда паведаміў, што план новай катэдры «ідзе добра», але не пракаментаваў дасягнуты прагрэс.

Абноўлена 12.02.2020 21:30
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа