Пошук

21.01.2020 16:32   Паводле: КАІ / Пераклад і адаптацыя: Мікола Гракаў / Catholic.by
Фота Віталія Палінеўскага

Папа Францішак вырашыў, што і пасля дасягнення 75-гадовага ўзросту аўстрыйскі кардынал Крыстаф Шонбарн застанецца арцыбіскупам Венскім, пра што юбіляру паведамілі з Ватыкана 21 студеня, напярэдадні яго 75-а дня нараджэння.

Як са спасылкай на інфармацыйную службу Венскай архідыяцэзіі перадало Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ, гэтае рашэнне Папы не датычыцца старшынства кардынала Шонбарна ў Канферэнцыі біскупаў Аўстрыі, якой ён кіруе з 1998 года. Хоць фармальна іерарх можа пакінуць гэтую пасаду ў 2022 годзе, аднак ён плануе падаць просьбу аб вызваленні на бліжэйшым пасяджэнні аўстрыйскага епіскапату, запланаваным на сакавік.

У адпаведнасці з Кодэксам кананічнага права, пры дасягненні 75-гадовага ўзросту біскупы Каталіцкага Касцёла абавязаны звярнуцца да Папы з просьбай аб вызваленні ад займаных пасадаў. Кардынал Шонбарн падаў такую просьбу Святому Айцу яшчэ ў кастрычніку, калі ў Рыме браў удзел у Спецыяльным сходзе Сіноду Біскупаў па Панамазонскім рэгіёне.

Як сказана ў спецыяльным паведамленні Венскай архідыяцэзіі, рашэнне Папы, які пажадаў пакінуць Венскага арцыбіскупа на яго пасадзе, «на практыцы азначае дадатковы час на спакойны працяг пошукаў яго магчымага наступніка». У дакуменце паведамляецца, што кардынал Шонбарн пакіне сваю пасаду з моманту прызначэння яго наступніка.

Працэс пошуку наступніка кардынала Крыстафа Шонбарна на пасадзе Венскага арцыбіскупа будзе праходзіць пад кіраўніцтвам Прэфекта Кангрэгацыі па справах Біскупаў кардынала Марка Уэлле пры дапамозе Апостальскага нунцыя ў Вене арцыбіскупа Пэдро Лопэса Кінтаны, які рыхтуе спіс магчымых кандыдатаў. Яго разгледзіць Кангрэгацыя па справах Біскупаў, пасля чаго прадставіць выбранага кандыдата на зацвярджэнне Святому Айцу. Канчатковае рашэнне ў гэтай справе прыме асабіста Папа Францішак.

Ужо менш за год застаецца да дасягнення 75-гадовага ўзросту Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам. Як успрымае магчымасць свайго выхаду на пенсію беларускі іерарх, ён адказаў на сустрэчы з журналістамі перад святамі Божага Наарджэння.

Абноўлена 21.01.2020 18:04
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.