Пошук

12.12.2019 13:48   Падрыхтаваў: Кс. Аляксандр Улас / Паводле: CatholicNewsAgency.com / Catholic.by

Арцыбіскуп Вінчэнцо Палья, старшыня Папскай акадэміі жыцця, задача якой — усебаковая папулярызацыя каталіцкай этыкі жыцця і правядзенне навуковых даследаванняў па біяэтыцы і каталіцкай маральнай тэалогіі, адзначыў, што гатовы трымаць за руку кагосьці, хто памірае ад дапаможнага самазабойства, і не бачыць у гэтым акце схаванай падтрымкі для практыкі самазабойства.

Пра гэта, як паведамляе CNA, іерарх сказаў 10 снежня на прэс-канферэнцыі, якая папярэднічала двухдзённаму сімпозіуму па паліятыўнай дапамозе ў Ватыкане. Па словах арцыбіскупа, ён гатовы гэта зрабіць таму, што «Пан ніколі нікога не пакідае».

«У гэтым сэнсе суправаджаць, патрымаць за руку таго, хто памірае, — гэта, я думаю, вялікі абавязак, які павінен разумець кожны вернік»,

— адзначыў ён, дадаўшы, што «вернікі, аднак, таксама павінны забяспечыць бачны кантраст іх веры з культурай дапаможнага самазабойства».

«Я лічу, што, з нашага пункту гледжання, ніхто не можа быць пакінуты, нават калі мы супраць асіставанага самазабойства», — заўважыў арцыбіскуп. Гэтая яго заява звязана з тым, што на мінулым тыдні швейцарскія біскупы выдалі кіраўніцтва па пастырскай апецы адносна дапамогі ў самазабойстве. У дакуменце гаворыцца, што душпастыры не павінны прысутнічаць падчас смерці чалавека, аказваючы дапамогу ў самазабойстве.

У адказ на пытанне пра яго стаўленне да гэтых дырэктываў арцыбіскуп Палья сказаў: «Пакіньце правілы. Я лічу, што ніхто не павінен быць кінуты». «Я б хацеў выдаліць ідэалогію з гэтай сітуацыі», — адзначыў ён.

Іерарх дадаў, што «жорсткае грамадства», якое намагаецца апраўдаць дапамогу ў самазабойстве або якое адмаўляецца ад тых, хто не лічыцца «дастаткова добрым».

Самазабойства — «вялікае паражэнне» для грамадства і ніколі не можа быць пераўтворана ў «мудры выбар», падкрэсліў старшыня Папскай акадэміі жыцця.

У дадатак да дыскусій аб дапаможным самазабойстве сімпозіум па паліятыўнай дапамозе ў Ватыкане ўключае таксама выступленні прадстаўнікоў хрысціянства, іслама і юдаізму на тэму медыцынскай этыкі, псіхічнага здароўя пажылых людзей і міжрэлігійнага супрацоўніцтва для ўключэння духоўнасці ў паліятыўную дапамогу.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця