Пошук

01.12.2021 16:47   Паводле: КАІ / Catholic.by
Ілюстрацыйная выява з адкрытых крыніц

30 лістапада шэраг аб’яднанняў партугальскіх свецкіх католікаў скіравалі выразы падзякі прэзідэнту краіны Марселу Рэбелу ды Созе за вета, накладзенае на закон, якім у Партугаліі легалізуецца эўтаназія.

Як паведаміла Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ, ужо ў другі раз за гэты год кіраўнік дзяржавы карыстаецца сваім правам вета для адхілення закону, які легалізуе т.зв. «смерць з медыцынскай дапамогай».

Сярод арганізацый, якія дзякуюць за гэта прэзідэнту, Таварыства каталіцкіх лекараў, арганізацыя «Спыніць эўтаназію», а таксама Партугальская федэрацыя за абарону жыцця.

У скіраваных на імя кіраўніка дзяржавы лістах яму выказваюць падзяку за абарону права чалавека на жыццё, а таксама за падтрымку медыкаў, чыя місія, як падкрэслілі падпісанты, заключаецца ў ратаванні жыцця.

У панядзелак прэзідэнт Рэбелу ды Соза наклаў вета на закон, які легалізуе т.зв. «смерць з медыцынскай дапамогай». Кіраўнік дзяржавы растумачыў сваё рашэнне тым, што ў дакуменце ёсць супярэчнасці. Прэзідэнт заўважыў, што, хоць закон дазваляе смерць з медыцынскай дапамогай «смяротна хворых» людзей, але пры гэтым у ім дапускаецца спыненне жыцця таксама пацыентаў з «невылечнымі хваробамі» і «цяжкімі паталогіямі». Партугальскі лідар падкрэсліў, што гэта недапушчальна з-за неакрэсленасці выпадкаў, пры якіх будзе прымацца рашэнне аб эўтаназіі.

Адхілены прэзідэнтам закон быў прыняты 5 лістапада Сходам Рэспублікі — аднапалатным парламентам Партугаліі. Паводле яго, эўтаназія магла быць здзейснена ў адносінах да дарослага чалавека пасля папярэдніх медыцынскіх кансультацый. Яны павінны былі пацвердзіць, што пацыент пакутуе хранічна, або што ён невылечна хворы.

Абноўлена 01.12.2021 16:49
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.